Аляксандр Велядзімавіч — беларускі фатограф, пісьменнік і выкладчык, які працуе з аналагавай фатаграфіяй і даследуе сувязь паміж сучаснасцю і пазачасовым характарам фатаграфіі.
Праграма: На прыкладзе серыі Аляксандра Велядзімавіча “Юнацтва” абмяркуеце любімыя фатаграфіі Аляксандра, а таксама “дэталі”, пра якія варта памятаць падчас здымкаў партрэта: твар, святло, рукі, сімвалы і прастора. Кожная “дэталь” — падказка аб тым, як зрабіць фатаграфію больш складанай і цікавай для гледача.
Рэкамендацыя: змяніце імя ў ZOOM і адключыце камеру падчас эфіру.