Для каго: cетка павінна складацца з партнёраў як мінімум з трох краін Паўночнай Еўропы ці Балтыі: Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Фарэрскіх астравоў, Грэнландыі, Ісландыі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Швецыі і Аландскіх астравоў. Сетка можа таксама ўключаць дадатковых партнёраў, якія не дзейнічаюць у гэтых краінах.
– #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #прадзюсары/-кі, #перакладчыкі/-цы, #даследчыкі/-цы, #культменеджары/-кі і іншыя #культдзеячы
– групы, арганізацыі і інстытуцыі.
Падтрымліваецца:
– Cустрэчы, канферэнцыі, варкшопы, абмен досведам і сумеснае навучанне
– Абмен рэсурсамі і распрацоўка супольных праграм
– Стварэнне платформ для далейшых міжнародных праектаў.
Прапануецца:
– Да 20 000 EUR для праектаў працягласцю да 1 года
– Максімальная падтрымка складае 70% ад бюджэту праекта.
Крытэры падобныя да тых, што ў Short-term network funding.
Прапануецца:
– Да 100,000 EUR на праекты працягласцю да трох гадоў
– Максімальная падтрымка складае 50% ад бюджэту праекта.
***
Нашы бяспечныя каналы: sekktor.online | Instagram
#мастацтва #культура