Ljubljana UNESCO City of Literature: Writer in the Park — #рэзідэнцыя для пісьменнікаў/-ніц у #Славенія
Для каго: замежныя #пісьменнікі/-цы, якія апублікавалі хаця б адну кнігу мастацкай літаратуры (проза, паэзія, драма) і маюць фактычныя (жылі, працавалі) або творчыя сувязі з іншымі гарадамі-ўдзельнікамі UNESCO Cities of Literature. Калі: 1–30 красавіка | 1–30 лістапада 2025
Рэзідэнцыя створана для спакойнай працы і магчымасці пісьменніцкай творчасці. Пры жаданні можна ўдзельнічаць у мясцовых літаратурных падзеях і мерапрыемствах.
Прапануецца: – Грант і кампенсацыя транспартных выдаткаў 1,250 EUR (брута) – Жыллё на ўвесь перыяд рэзідэнцыі – Кампенсацыя транспартных выдаткаў унутры Любляны, уключаючы трансфер з аэрапорта.