Для каго:#мастакі/-чкі, якія маюць ступень бакалаўра або магістра ў мастацтве. Калі: 28 красавіка – 5 ліпеня 2025.
Don Bachardy Fellowship прапануе аднаму мастаку або мастачцы магчымасць удзельнічаць у летнім семестры Royal Drawing School. Стыпендыя накіравана на падтрымку маладых творцаў і развіццё малюнка як асноўнага навыку (трэба прадэманстраваць у сваім партфоліа практыку назіральнага малюнка).
Прапануецца: – Стыпендыя 5,000 USD – 10 тыдняў навучання, сумесна з студэнтамі школы – Агульная студыя ў арт-квартале Shoreditch – Лекцыйная серыя з удзелам вядучых сучасных мастакоў і гісторыкаў мастацтва.