BIRCA: Eco Matter Residency 2025 — #рэзідэнцыя для выканаўчых мастакоў/-чак у #Данія
Для каго:#танцоры/-кі, #перформеры/-кі, #мастакі/-чкі ў сферы выканаўчых мастацтваў (індывідуальныя творцы, арганізацыі і калектывы). Калі: 28 красавіка – 11 траўня 2025.
Рэзідэнцыя прапануе платформу для стварэння новых перформансаў і калабарацыйных праектаў. Асноўная ўвага — на экалогіі, сувязі мастацтва і экалогіі, сацыяльнай справядлівасці і ўзаемадзеянні праз мастацтва.
Прапануецца: – Пакрыццё выдаткаў на пражыванне і харчаванне – Кампенсацыя падарожных выдаткаў да 300 EUR – Ганарар 1,340 EUR.