CYCLE UP! Устойлівая арт-#рэідэнцыя ў 4-х гарадах ЕС ад Гётэ-Інстытута, Чэшскіх цэнтраў, BoMiasto, P…

CYCLE UP! Устойлівая арт-#рэідэнцыя ў 4-х гарадах ЕС ад Гётэ-Інстытута, Чэшскіх цэнтраў, BoMiasto, PUNKT і Tartu 2024

Калі: май-чэрвень 2025
Дзе: Тарту, #Эстонія, Катавіцэ , #Польшча, Брумове і Чэске-Будзеёвіцы #Чэхія.

Гэтая праграма арт-рэзідэнцый накіраваная на ўстойлівую гарадскую мабільнасць і роварную культуру. Цягам 2025 года яна дасць мастакам магчымасць развіваць творчыя праекты, якія натхняюць мясцовыя супольнасці і палітыкаў на рэалізацыю інклюзіўных, зручных для ровараў гарадскіх прастораў. Кожная рэзідэнцыя аддае перавагу ўстойліваму развіццю на ўсіх этапах, ад падарожжаў і вытворчасці да ўзаемадзеяння з грамадствам, і прапануе комплексную падтрымку, уключаючы пражыванне, кампенсацыю выдаткаў на праезд, фінансаваенне, памяшканне ў студыі, а таксама дапамогу з матэрыяламі і ахопам аўдыторыі.

Абраныя для ўдзелу #творцы будуць даследаваць і вырашаць унікальныя праблемы кожнага горада, звязаныя з веласіпедным рухам, выкарыстоўваючы мастацкія даследаванні для распрацоўкі ўплывовых інтэрвенцый у публічную прастору, якія рэзануюць з мясцовай аўдыторыяй.

Прапануецца:
⁃ Жыллё
⁃ Кампенсацыя праезду да 400 EUR за адзін round-trip
⁃ Ганарар у памеры 1500 EUR/30 дзён і 2250,- EUR/45 дзён (пакрыццё выдаткаў на пражыванне і правы інтэлектуальнай уласнасці)
⁃ Прастора студыі
⁃ Матэрыялы.

Ддл: 7 студзеня 2025, канчатковы адбор будзе абвешчаны ў лютым.
Даведацца больш.

***
Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#арт #мастацтва #артывізм #экалогія #урбаністыка