Для каго: #культдзеячы, #творцы, #даследчыкі і інш. Калі: 18 снежня ў 13:00 – 17:00. Дзе: Warszawskie Obserwatorium kultury (ul. Marszalkowska 34/50).
WOK запрашае прыняць удзел у інфармацыйна-семінарскай сустрэчы, прысвечанай грантавым праграмам горада, якія даступны няўрадавым арганізацыям. А прадстаўнікі ўпраўлення культуры раскажуць аб грантавых праграмах. У межах семінара разгледзяць працэдуры запаўнення заяў і фармальныя пытанні.
Можна прыйсці на сустрэчу з ідэяй, над якой вы хацелі б папрацаваць. Але гэта не абавязкова.