Разам з прадстаўніцамі Human Constanta вы зможаце паразважаць, як засцерагчы сябе ў свеце лічбавага аўтарытарызму і «экстрэмісцкага» заканадаўства.
На трэнінгу вас чакае: Тлумачэнне тэрміну лічбавага аўтарытарызму: якія механізмы выкарыстоўваюцца для кантролю і маніторынгу грамадзян_ак. «Экстрэмісцкае» заканадаўства ў дзеянні: якім чынам яно прымяняецца як інструмент рэпрэсій у Беларусі. Абарона ад пераследу: практычныя крокі для павышэння ўзроўню сваёй кібер-бяспекі і ананімнасці ў лічбавым свеце.