Цэнтр выканальніцкіх мастацтваў, які знаходзіцца ў 100 км ад Капенгагена, запрашае каманды, што працуюць з візуальным і/або фізічным тэатрам, перформансам ці танцам. Па заканчэнні рэзідэнцыі трэба публічна прадэманстраваць вынікі працы альбо правесці прэзентацыю праекта ці тэматычны семінар.
Рэзідэнцыя прапануе: – стыпендыю 3000 DKK – пражыванне – памяшканне для рэпетыцый – праезд – дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.