Сябры, увага! Гэты дзень настаў.
Telegram-канал @sekktor прызнаны так званымі экстрэмісцкімі матэрыяламі рашэннем суда Партызанскага раёна г. Мінска ад 28 лістапада 2024 года.
Усім нашым каштоўным
падпісчыкам і падпісчыцам ў Беларусі мусім настойліва нагадаць, што
за падпіску, лайкі і каменты пад “экстрэмісцкімі матэрыяламі” вам можа пагражаць адказнасць —
“суткі” альбо штраф. Таму,
калі вы чытаеце нас знутры Беларусі, настойліва просім адпісацца ад Telegram-каналу,
пачысціць магчымыя каментары і рэпосты з каналу, адпраўленыя іншым ці ў “Захаванае”. Пры гэтым, вы па-ранейшаму можаце:
– Заходзіць на канал без падпіскі,
– Сачыць за магчымасцямі і культурніцкімі івэнтамі на
sekktor.online (і ў любым разе лепш з VPN),
– Фоловіць нас у
Instagram. Калі вы пражываеце ў іншых краінах, то адпісвацца ад
@sekktor неабходна толькі, калі вы ездзіце ў Беларусь.
У астатнім мы працягваем працу ў сталым фармаце.