«GDPR і абарона персанальных дадзеных у медыях» – #вебінар па лічбавай бяспецы
Калі: 10 снежня ў 17:00 – 19:00 (па Варшаве).
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае медыйшчыкаў на вэбінар аб канкрэтных правілах, якія дапамагаюць збалансаваць права на недатыкальнасць прыватнага жыцця з правам на свабоду выказвання меркавання.
На вебінары абмяркуюць: Што такое Рэестр апрацовак дадзеных (ROPA) і як яго стварыць? Што прапісаць у палітыцы прыватнасці? Што такое згода на апрацоўку персанальных дадзеных і калі яна неабходная? Якія абавязкі ёсць у медыяў і якія правы ёсць у іх аўдыторый?
Эксперт Мікалай Кванталіяні – трэнер і кансультант па абароне персанальных дадзеных і лічбавай бяспецы.