Запускаем рэгістрацыю ўдзельнікаў на анлайн-пітчынг digital-праектаў для беларускай культуры! Калі?…

Запускаем рэгістрацыю ўдзельнікаў на анлайн-пітчынг digital-праектаў для беларускай культуры!

Калі? 30 траўня ў 17:00 CET / 18:00 Мінск.
Дзе? ZOOM

Дэдлайн прыёму заявак – 29 траўня (23.59 СЕТ).

Запрашаем як дасведчаныя каманды, так і навічкоў. Можна прэзентаваць гатовы праект ці толькі яго задумку. Галоўнае, каб ідэя была звязаная з ІТ і працавала на вырашэнне задач культурніцкага ці творчага сектараў.

Прыкладны таймінг — 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта.

Зарэгістравацца

Па традыцыі ўдзельнікі чата будуць галасаваць за самы цікавы, на іх думку, праект. Ён і атрымае прыз — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і г.д.).

Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

#пітчынг #рэгістрацыя #EU4Culture