Калі: 19 лістапада з 15.30. Дзе: Connect Wine & Coffee (Chmielna 98).
Вас чакаюць майстар-класы ад паспяховых беларусак, кожная з якіх ператварыла свае ідэі ў сапраўдны бізнес, дыскусіі і нэтворкінг з прадпрымальнікамі і эксперткамі, дэгустацыя вінаў, сюрпрызы і падарункі, элегантная атмасфера і новыя знаёмствы.
Праграма: Тайм-менеджмент для балансу бізнесу і асабістага жыцця Новая бізнес-рэальнасць: супрацоўніцтва чалавека і AI Воркшоп #прадавайцебеларускае: як здзяйсняць вялікія грамадскія змены малымі, дасяжнымі зараз крокамі. І пры чым тут продажы? Як хобі ператварыць у бізнес Архетыпы і іх уплыў на бізнес Удава Кліко: як Барбі-Ніколь Понсардэн-Кліко ператварыла стратны вінаробны бізнэс у вінную імперыю.
Удзел – за данат на дапамогу пісьменніцы і грамадскай дзяячцы Валярыне Куставай (яе гісторыя ў профілі).