«Тайм-менеджмент: спакойна, своечасова і без трывогі» – афлайн- і анлайн-#майстар_клас у #Варшава, …

«Тайм-менеджмент: спакойна, своечасова і без трывогі» – афлайн- і анлайн-#майстар_клас у #Варшава, #Польшча

Калі: 13 лістапада ў 18:00 – 20:00 (па Варшаве).
Дзе: Twarda 14/16 + анлайн

Гэтая прэзентацыя для ўсіх, хто праклінаў спісы спраў і лавіў сябе на думцы, што тайм-менеджмент больш нагадвае бясконцы марафон. Вы даведаецеся аб тым, як кіраваць сваім часам так, каб не звар’яцець і не даплачваць псіхатэрапеўту.

Пра што будуць казаць:
Пра памылкі, з-за якіх мы згараем
Пра рэсурсы, якія варта пачытаць і зафалавіць
Пра асабісты вопыт факапаў: якія тэхнікі тайм-мэнэджменту састарэлі, а якія рэальна дапамагаюць трымаць баланс (і не «выжываць»)
Пра тое, чаму адпачынак – гэта не проста ўзнагарода, і як адпачываць, каб вяртацца да працы без пачуцця віны.

Зарэгістравацца.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты