Belarus Tomorrow – гэта першая стрымінгавая платформа для незалежных беларускіх #медыя, створаная для пашырэння доступу да аб’ектыўнай інфармацыі і прасоўвання якаснага кантэнту для беларускай і міжнароднай аўдыторыі.
Шукаюць таго, хто забяспечыць паспяховы запуск платформы і яе інтэграцыю з партнёрскімі рэдакцыямі. Роля прадугледжвае працу з камандай, партнёрамі, распрацоўшчыкамі і ўдзельнікамі медыяпраекта. Ідэальны кандыдат мае досвед кіравання медыяпраектамі, арыентаваны на вынік і гатовы працаваць у інавацыйным асяроддзі.
Прапануюць: Працу ў офісе ў Варшаве Поўную занятасць (магчымы гнуткі працоўны графік) Працоўную дамову пасля 2-х месяцаў выпрабавальнага тэрміна Зарплату па выніках сумоўя Магчымасці прафесійнага развіцця і росту.