Калі: 15 акадэмічных гадзін з 14 па 30 лістапада па вечарах.
Гэты курс падыдзе ўсім, хто хоча кіраваць рэпутацыяй ў сеціве, даведвацца аб тэндэнцыях, метадах прасоўвання і абароне брэнда. Курс дасць асновы эфектыўных зносін у інтэрнэце, дзе кожны ваш крок фарміруе вобраз. Ваш вобраз у інтэрнэце – гэта больш, чым проста фота і пасты. Ён выконвае важную ролю як у прафесійным, так і ў асабістым жыцці.
Вы даведаецеся: Як фармаваць станоўчы імідж асобы і арганізацыі (карпаратыўны імідж). Пра ролю новых медыя і сацсетак у стварэнні і падтрыманні рэпутацыі. Пра метады і інструменты аховы іміджу і інфармацыйнай бяспекі.