Калі вы ў Варшаве: У лістападзе адбудзецца цэлых два форумы пра развіццё культурніцкага сектару ў Польшчы, і адзін з іх – ужо на гэтым тыдні!
Для каго: #культдзеячы, #культменеджары, #творцы, якія цікавяцца пытаннямі лакальнай інтэграцыі, культурніцкай палітыкі, фінансавання інстытуцый культуры ў Польшчы, інклюзіўнасцю і ацэнкай уплыву культуры на грамадства.
1⃣ 7-9 лістапада: współKongres Kultury 2024
Ініцыятар: Міністэрства культуры і спадчыны РП.
Івэнт прысвечаны даследаванню сучасных выклікаў у культуры і іх уплыву на будучыню грамадства. Праграма ўключае пленарныя дыскусіі і панэльныя дэбаты, дзе разглядаюцца пытанні палітыкі культуры, ролі мастацтва ў зменах і інклюзіўнасці.
Даведацца больш.
***
2⃣30 лістапада: Forum Przyszłości Kultury [Форум Будучыні Культуры]
Ініцыятар: Тэатр Паўшэхны.
Сёлетняя праграма з тэмай “Praktyki zmiany” ўключае дыскусіі аб уплыве мастацтва на рэчаіснасць, праблемы экалогіі і клімату, а таксама магчымасці, якія адкрываюць новыя тэхналогіі, у тым ліку штучны інтэлект. Форум падтрымлівае крытычныя і разнастайныя погляды, імкнучыся спрыяць уключэнню, абароне правоў меншасцяў і пошуку новых культурных перспектываў.
Даведацца больш.
#культменеджмент #Варшава #Польшча