Для каго:#творцы розных дысцыплін і #даследчыкі. Калі: 27 студзеня – 13 красавіка 2025 ці 15 верасня – 9 лістапада 2025.
Запрашаюць творцаў і даследчыкаў, якія цікавяцца візуальнай культурай, сучаснымі праблемамі, эксперыментамі і міждысцыплінарнасцю. Рэзідэнцыя адбудзецца ў Блакітным доме ў вёсцы Шона. Праграма накіравана на працэсуальныя пошукі і вытворчасць, а не рэзультат. Аднак рэзідэнтам прапануюць правесці індывідуальнае або сумеснае публічнае мерапрыемства на аснове іх практыкі. Чакаецца, што справаздачай стане дзённік рэзідэнцыі ў любой форме (пісьмовай, аўдыё, #відэа і г. д.). Удзельнікам дазваляецца запрашаць гасцей, якія могуць пераночыць у гасцявых пакоях.