Шукаюць даследчыка гісторыі Усходняй Еўропы ў Базельскі ўніверсітэт – даследчыцкая #вакансія ў #Швейцарыя
Для каго:#даследчыкі гісторыі Ўсходняй Еўропы з кандыдацкай ступенню. Калі: 2 – 6 гадоў з 1 лютага 2025.
Запрашаюць на Postdoctoral assistant position. Гэта пасада акадэмічнага асістэнта, на якой навуковец будзе займацца ўласнымі акадэмічнымі даследаваннямі, выкладчыцкай дзейнасцю (2 гадзіны на тыдзень у семестр), прымаць удзел у акадэмічным самакіраванні і дапамагаць у рашэнні арганізацыйных задач кафедры.
Неабходна добрае веданне замежных моў (нямецкая, англійская і адна ўсходнееўрапейская мова).