XR Gallery – #конкурс праектных прапаноў на выставу па лічбавай раэльнасці ў межах канферэнцыі ў #Францыя
Для каго:#творцы, якія займаюцца лічбавым мастацтвам. Калі: 8 – 12 сакавіка 2025.
Запрашаюць прапанаваць творчыя праекты для выставы «Грані рэальнасці: ставім пад сумнеў праўдзівасць нашых лічбавых рэальнасцяў», якая адбудзецца разам з канферэнцыяй IEEE па віртуальнай рэальнасці і 3D-карыстальніцкім інтэрфейсам. XR Gallery спрыяе навядзенню мастоў паміж даследчыкамі і мастацкай супольнасцю. Цікавяць як і інтэрактыўныя мастацкія інсталяцыі XR, так і іншыя праекты, наўпрост не звязаныя з XR – напрыклад, перформансы, лічбавыя #медыя і г.д.
Арганізатары прапануюць: – наведванне канферэнцыі – ганарар 500 EUR.