«Дыскрымінацыя і стыгма: разуменне, выяўленне, пераадоленне» – афлайн-#варкшоп у #Вільнюс, #Літва
Калі: 23 кастрычніка ў 16:30.
Ініцыятыва «HIV+ Drop» запрашае на воркшоп. Што такое дыскрымінацыя і стыгма, і як яны ўплываюць на нашае грамадства? Якія праявы дыскрымінацыі мы можам не заўважаць у паўсядзённым жыцці? Чаму важна размаўляць на гэтую тэму сёння?
Падчас воркшопа вы: Пазнаёміцеся з канцэптам дыскрымінацыі ў праваабарончым дыскурсе. Даведаецеся, якія міжнародныя стандарты ў гэтай сферы існуюць. Навучыцеся разумець розніцу паміж стыгмай і дыскрымінацыяй. Папрактыкуецеся ў працы над кейсамі аб дыскрымінацыі на прыкладзе рашэнняў Еўрапейскага суда па правах чалавека.
Лектар Назарый Баярскі – праваабаронца і трэнер нефармальнай адукацыі.