EvoMUSART – #канферэнцыя па штучным інтэлекце ў музыцы, гуку, мастацтве і дызайне Для каго: #даслед…

EvoMUSART – #канферэнцыя па штучным інтэлекце ў музыцы, гуку, мастацтве і дызайне

Для каго: #даследчыкі штучнага інтэлекту ў творчай і мастацкай сферах.
Калі: 23 – 25 красавіка 2025.

EvoMUSART – гэта міждысцыплінарная канферэнцыя, што аб’ядноўвае даследчыкаў, якія працуюць над прымяненнем штучнага інтэлекту ў творчай і мастацкай сферах. Прапановы павінны датычыцца выкарыстання метадаў штучнага інтэлекту (напрыклад, эвалюцыйных вылічэнняў, штучных нейронавых сетак, штучнага жыцця, машыннага навучання, глыбокага навучання і г.д.) у стварэнні, аналізе і інтэрпрэтацыі мастацтва, музыкі, дызайну, архітэктуры і інш. творчых галін.

Артыкулы будуць апублікаваны выдавецтвам Springer Nature у серыі Lecture Notesin Computer Science.

Ддл: 1 лістапада.
Падрабязней.

#даследванні #арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_прасторы