Для каго:#творцы з досведам працы ў сферы #мастацтва і навукі. Калі: 28 дзён у 2025.
Запрашаюць ва Універсітэт Вагенінгена, дзе творца зможа сам структураваць сваё знаходжанне на рэзідэнцыі разам з Bioart Society, Biofaction і прымаючымі партнёрамі праекта. Цікавяць праекты, якія прапаноўваюць крытычнае асэнсаванне датычных да гэтых інстытуцый пытанняў. Рэзідэнты павінны прыняць удзел у 2 лабараторыях-практыкумах, арганізаваных у рамках праекта, а ў 2026 годзе запланавана выстава.
Арганізатары прапануюць: – #грант 7500 EUR – вытворчыя выдаткі да 4000 EUR – выдаткі на праезд і пражыванне.