«Квір-ззянне» – анлайн- і афлайн-#праграма лідэрства для беларусаў, прысвечаная ЛГБТК+ актывізму ў #Вільнюс, #Літва
Для каго:#квір–#актывісты і квір-людзі з Беларусі, якія хочуць пачаць свой актывісцкі шлях і гатовыя дапамагаць ЛГБТК+ супольнасці Беларусі. Калі: чэрвень – верасень (анлайн), лістапад (афлайн).
Курс распрацаваны для ўзмацнення квір-актывіста:к Беларусі і цалкам бясплатны. У рамках практычнай часткі курса вы зможаце рэалізаваць свой праект пры падтрымцы каманды. Таксама будзе выдзелена невялікая cтыпэндыя для ажыццяўлення вашай ідэі.
Квір-ззянне – гэта: – знаёмствы і абмен вопытам у актывісцкім коле – веды і навыкі для барацьбы з дыскрымінацыяй – магчымасьць рэалізаваць свае самыя яркія ідэі.