Навуковая галерэя Мэльбурна запрашае да ўдзелу ў выставе EMERGENCE(Y). Гэтая выстава – творчае даследаванне змянення свету. Цікавіць асэнсаванне кліматычнага крызісу, устойлівай энергетыкі, ведаў і культуры карэнных народаў, гарадского асяроддзя, спажывання і г.д. Чакаюць прапановы інсталяцый і даследчых праектаў, якія можна прэзентаваць у нефармальнай галерэйнай прасторы.
Праекты фінансуюцца да 8000 AUD (гэта максімальная сума, а не мэтавая).