Вэбінар «Як НДА сябраваць з медыямі» (дэдлайн — 16 кастрычніка)
Нягледзячы на складаныя і крызісныя часы, беларускі грамадскі сектар працягвае працаваць. Але як пры гэтым НДА ўзаемадзейнічаць з беларускімі медыямі: каму пісаць, як дагрукацца да рэдакцый, як прасоўваць свае прадукты і праекты?
Пагаворым пра ўсё: пра болі, складанасці і патрэбы; як будаваць сваю працу (і пры чым тут інфармацыйная стратэгія); як на працэсы ўплывае нэтворкінг (і як яго выбудоўваць); якія ёсць прылады для працы са СМІ (працоўныя); пытанні бяспекі.
Вэбінар, які ладзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў сумесна з Фондам ім. Фрыдрыха Эберта пройдзе 17 кастрычніка. З 18:00 да 20:30 па Вільні, 17:00–19:30 па Варшаве, 19:00–21:30 па Тбілісі