Запрашаюць сёння на другую анлайн-дыскусію #BIT_talks
Калі: 29 траўня ў 18:00 (па Варшаве). БІТ працягваесерыю анлайн-дыскусій. Тэма сустрэчы «Беларуская сучасная драматургія: Дзе? Навошта? Для каго?». Распавядуць пра феномен папулярнасці сучаснай беларускай драматургіі і падрабязна абмяркуюць, што адбываецца з ёй зараз.
У размове сустрэнуцца:
Таццяна Арцімовіч: даследчыца, куратарка Мікіта Ільінчык: рэжысёр і драматург Кася Чэкатоўская: драматуржка, акторка Анжаліка Крашэўская: культурная і тэатральная дзяячка, прадзюсерка Алена Лепішава: крытыкеса і кандыдатка філалагічных навук