Засталося тры дні, каб даць сваю адзнаку ўмовам і стану вашай дзейнасці ў сферы беларускай культуры!
Калі вы працуеце ў: ⁃ Арганізацыі грамадзянскай супольнасці ⁃ Нефармальнай ініцыятыве ⁃ Культурніцкай кампаніі ⁃ Творчым звязе ці калектыве ⁃ Камерцыйнай арганізацыі ⁃ Установе культуры і да т. п.,
Яе запаўненне зойме 15–20 хвілінаў, а вашыя адказы дапамогуць даследчыкам зафіксаваць актуальны стан рэчаў у полі арганізацый, што дзейнічаюць у культурніцкім сектары сёння, зразумець, якія праблемы хвалююць дзеячаў беларускай культуры, каб надалей прапаноўваць мерапрыемствы і праекты для іх вырашэння. Вынікі будуць апублікаваныя цягам некалькіх тыдняў і прызначаныя стаць карыснымі і для вашай працы!
Даследаванне ладзіцца актараў культурніцкага поля Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры. Апытанне ананімнае, арганізатары гарантуюць, што ўся атрыманая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагульненым выглядзе, звесткі, што дазваляюць ідэнтыфікаваць удзельнікаў асабіста або арганізацыю, не будуць апублікаваныя. Усе нязручныя пытанні можна прапусціць.