2 мерапрыемствы па ўстойлівым развіцці гарадоў1⃣ «Vada ū horadzie» – анлайн-#канферэнцыя ад …

2 мерапрыемствы па ўстойлівым развіцці гарадоў

1⃣ «Vada ū horadzie» – анлайн-#канферэнцыя ад Менскай урбаністычнай платформы

Калі: 23 кастрычніка – 2 лістапада.

Запрашаюць пераасэнсаваць стаўленне да вады і знайсці рашэнні для ўстойлівай гарадской будучыні. Абмяркуюць прыроду водных аб’ектаў і дзейную практыку працы з імі, разгледзяць міждысцыплінарны падыход да кіравання воднымі сістэмамі, пагутараць пра альтэрнатыўныя падыходы да праектавання і г.д.

Зарэгістравацца.

2⃣ Rethinking urbanism for women – цыкл івэнтаў ад Wox Warsaw у #Варшава, #Польшча

Калі: 10, 12 і 13 кастрычніка ў 19.00.

Запрашаюць на 3 мерапрыемствы:
лекцыю «Горад (не) для жанчыны» ад Ілоны Эльяшэвіч.
#майстар_клас «Творчыя метадалогіі даследавання горада: прагулка і новы погляд на горад» ад Волі Сафронавай.
#майстар_клас «Гарадскія гукавыя ландшафты: стварэнне музыкі з гарадскіх гукаў» ад Петар Тверкаль.

Кошт за цыкл – 120 PLN (можна набыць паасобку).

Зарэгістравацца.

#адукацыя #экалогія #грамадскія_праекты