Зараз шмат оўпэнколаў для еўрапейскіх творцаў, таму прапануем яшчэ 2 магчымасці для #арт-дзеячаў, л…

Зараз шмат оўпэнколаў для еўрапейскіх творцаў, таму прапануем яшчэ 2 магчымасці для #арт-дзеячаў, легалізаваных у ЕС

1⃣ Rare Cultural Space – #рэзідэнцыя ў #Браціслава, #Славакія

Для каго: #саўнд_дызайнеры, #музыкі.

Калі ваша творчая галіна – гук (эмбіент, саўндскейп, транс, панк, акустычная гітара, тэхна, саўнд-інсталяцыі і г. д.) і вы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з камандай RARE, дасылайце прапановы на [email protected] .

Ддл: 30 верасня.

2⃣ Art in Lov – #рэзідэнцыя танцавальных адносін у #Фінляндыя

Для каго: #танцоры, #творцы #кіно ці візуальнага дызайну.
Калі: 7 студзеня – 7 сакавіка 2025.

Запрашаюць тых, хто займаецца ўзаемасувяззю танца і музыкі, кіно ці візуальнага дызайну. Творцы будуць супрацоўнічаць у межах праекта, які аб’яднае іх практыкі і далучыць мясцовую #арт-супольнасць ды аматараў танцаў.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– праезд да 700 EUR
– ганарар 1600 EUR.

Ддл: 30 верасня.
Падрабязней.

#танец #музыка #міждысцыплінарныя_праекты