Self-promotion agency: выводзім сябе на новы ўзровень. Серыя варкшопаў з Жэняй СядовайПаводле нашага…

Self-promotion agency: выводзім сябе на новы ўзровень. Серыя варкшопаў з Жэняй Сядовай

Паводле нашага гараскопу плану, кастрычнік — месяц самапрэзентацыі: sekktor.online рыхтуе пару ўласных анонсаў на гэтую тэму

І першым мы абвяшчаем цыкл з трох варкшопаў ад HR-спецыялісткі Жэні Сядовай па тым, як арганізаваць сваю сама-прэзентацыю ў сеціве і ў CV.

Тры серады — тры сустрэчы — тры пройдзеныя крокі ў выбудове вашай стратэгіі самапрамоцыі для найму, пошуку кліентаў, усталявання партнёрстваў.

КАМУ БУДЗЕ КАРЫСНА?

#актывісты/_кі, супрацоўніцы/_кі #НДА на ролях менеджараў, каардынатараў, #культменеджары/_кі
⁃ спецыялісты па камунікацыях і іншых кірунках
⁃ творцы*-фрылансеры, якія працуюць па замовах ці на праектнай аснове
Спіс адкрыты!

ПРАГРАМА СУСТРЭЧ
Гартайце карткі з дэталямі і абірайце, схадзіць на ўсе варкшопы ці на кожны 😉

2 кастрычніка: “Прадаваць сябе” – чаму гэта гучыць страшна?
9 кастрычніка: Вучымся ствараць якаснае рэзюмэ разам
16 кастрычніка: Linkedin: цяжкі груз ці актыўная брэнд-старонка?

Калі: 2, 9 і 16 кастрычніка (серада), 17:00 СЕТ.  
Фармат: ZOOM-канферэнцыя.

Яўгенія Сядова – кар’ерная кансультантка, HR спецыялістка, трэнерка і фасілітатарка ў грамадскім сектары. Мае 5+ год досведу ў рэкрутынгу і правяла 300+ гадзін кар’ерных кансультацый. 

Удзел бясплатны, па рэгістрацыі.

*Заняткі будуць сфакусаваныя больш на падтрыхтоўцы да найму, чым для падачы на рэзідэнцыі і падобныя мастацкія конкурсы.