«skillset» — гэта твая магчымасць асвоіць карысныя ўменні і пракачаць сябе да новага ўзроўню. Цябе чакаюць серыя анлайн-вэбінараў з практычнымі парадамі ад экспертак і экспертаў.
✦ Для каго: людзі ад 18 да 31 года (узроставыя адмежаванні могуць быць пашыраныя) ✦ Калі: з 30 верасня па 28 кастрычніка ✦ Час: тры сустрэчы на тыдзень, а 19-й (па Мінску) ✦ Фармат: вэбінары па 1,5 гадзіны.
На сустрэчах ты зможаш навучыцца фінансавай пісьменнасці, псіхалагічнай устойлівасці, эфектыўна нэтворкацца, пераўтвараць ідэі ў праекты, тайм-менеджменту, крэатыўнасці, асвоіш АI і асертыўную камунікацыю.
Кожная сустрэча — гэта жывы аповед, прыклады і рэальныя кейсы ад топавых эксперт_ак, дзе ты адразу зможаш прымяняць новыя веды.