MentalYouNited — моладзевая беларуская ініцыятыва ў сферы ментальнага актывізму і нейраразнастайнасці. Зараз яны ладзяць Месяц бачнасці нейраадрозных людзей і запрашаюць прыняць удзел у запісе 3 анлайн падкастаў!
Калі тэма вам адгукаецца і нават баліць, прыходзьце на запіс першых анлайн-падкастаў, які пройдзе ў фармаце жывога абмеркавання. Вядучая падкаста і КПТ-тэрапеўт адкажуць на вашыя пытанні і падзеляцца каштоўнымі ведамі.
Тэма першага падкаста – “Уводзіны ў нейраразнастайнасць з фокусам на РАС — расстройствы аўтыстычнага спектру”.
Запрошаная госця: Каця Андрыянава, КПТ-псіхолаг, педагог, псіхаактывістка. Дапамагае нейраадрозным дарослым жыць адаптыўна. Выкладае 10 гадоў, працуе ў метадах КПТ і Схема-Тэрапіі.
Пытанні ў фокусе:
– Чаму нейраадрозным людзям часта бывае цяжка?
– Чаму сярод такіх людзей павышаная рызыка ўчынення суіцыду?
– Камарбіднасць і міжнародная класіфікацыя РАС
– Высокафункцыянальны РАС і яго асаблівасці
– Адрозненні заходняга падыходу да разумення і лячэння РАС
– Жаночы РАС і яго ўнікальныя аспекты
– Маскінг і нейраадрознае выгаранне.
Удзел бясплатны — па рэгістрацыі.
#псіхалогія #падкаст #актывізм #грамадскія_праекты

Удзел бясплатны —