Задача канферэнцыі — маніторынг сітуацыі і патрэбаў беларускага #мовазнаўства, выкладання і папулярызацыі беларускае мовы ў сучасных умовах.
Фармат удзелу — замяшаны (афлайн/анлайн). Плануюцца пленарнае паседжанне, праца ў секцыях, пленарнае падсумаванне.
Асноўныя тэмы:
· Беларуская мова: актуальная сацыялінгвістычная сітуацыя, прагноз, стратэгія, інструментар моўнай палітыкі
· Беларускае мовазнаўства: актуальны стан, выклікі і пагрозы, праблема захавання пераемнасці, яе прыярытэтныя кірункі
· Нарматыўныя крыніцы беларускае літаратурнае мовы ў актуальных умовах
· Выкладанне беларускае мовы новай беларускай дыяспары і беларускай нацыянальнай меньшасці: праўныя падставы, матывацыя, метадычныя прынцыпы
· Інструменты і методыкі папулярызацыі беларускае мовы сярод дарослых.
Калі Вы зацікаўлены ва ўдзеле, калі ласка, вызначце тэматычную групу і тэму свайго выступу, а таксама форму ўдзелу (асабістая прысутнасць ці анлайн).
У канцы канферэнцыі пройдзе нарада аб стварэнні Інстытуту беларускае мовы — грамадкай структуры навукова-практычнага і адукацыйнага профілю. Калі Вам цікава паўдзельнічаць у нарадзе, адзначце гэты пры рэгістрацыі.
Ддл: 23 чэрвеня.
#даследчыкі #культменеджары #культпалітыка #Польшча