Музей і калекцыі: новы выпуск падкаста пра сучаснае беларускае мастацтва ад каманды Open Muzej
Госцяй эпізоду стала мастацтвазнаўца, культуралагіня і куратарка Вольга Архіпава. Працяглы час Вольга з’яўлялася вядучай навуковай супрацоўніцай аддзела сучаснага беларускага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Другі госць – мастак, куратар і архівіст Андрэй Дурэйка. У 2018 годзе Андрэй стаў сукуратрам крайняй эдыцыі праекта ZBOR – выставы-даследавання гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 гадоў.
У размове параўнаюцца падыходы да працы са зборамі беларускага мастацтва.
Выпуск даступны на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox па спасылцы.
Слухаць падкаст.