Цэнтр новых ідэй прапануе адразу дзве адукацыйныя анлайн-праграмы. Паспейце падацца на гэтым тыдні!…

Цэнтр новых ідэй прапануе адразу дзве адукацыйныя анлайн-праграмы. Паспейце падацца на гэтым тыдні!

Для каго: беларусы/-кі-лідары, #актывісты, прадстаўнікі #НДА і г.д. да 30 гадоў.

1⃣ Школа маладых рэфарматараў

Калі:
12 ліпеня – 10 жніўня.

Флагманская праграма, падчас якой вы даведаецеся:
– Што такое рэформы і канцэпцыя рэфарматарства?
– Чаму прыйшоў час для візій і што гэта такое?
– Што такое дзяржава і як яна працуе?
– Ці ёсць будучыня ў беларускай эканомікі?
– З каго складаецца беларускае грамадства і аб чым яно думае?

Ддл: 7 ліпеня.
Падаць заяўку.

2⃣ Лабараторыя даследаванняў

Калі:
11 ліпеня – 3 жніўня.

Праграма дапаможа маладым беларускім даследчыкам/-цам і тым, хто працуе з інфармацыяй, атрымаць веды па правядзенні сацыялагічных даследаванняў і паспрабаваць на практыцы мову праграмавання R для прыкладнога аналізу дадзеных з гэтых даследаванняў. Для навучання не патрабуецца нейкіх спецыяльных ведаў у статыстыцы і праграмаванні.

Ддл: 7 ліпеня.
Падаць заяўку.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты