Künstlerhaus Meinersen – #стыпендыя–#рэзідэнцыя ў #Германія
Для каго: #творцы розных дысцыплін.
Калі: 12 месяцаў з кастрычніка 2024.
Запрашаюць у Дом мастакоў Meinersen папрацаваць на тэму «сімуляцыя». Праект павінен быць звязаны з уласнай працай рэзідэнта і ўцягваць мясцовае насельніцтва (перформанс, публічныя мерапрыемствы, праекты са школамі, навучальныя курсы і г. д.). Удзельнік абавязаны прыдумаць і рэалізаваць як мінімум адзін праект ў галіне сучаснага мастацтва. Напрыканцы рэзідэнцыі запланавана выстава.
Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– студыю
– стыпендыю 800 EUR / месяц
– сродкі на праекты з мясцовай аўдыторыяй (па запыце).
Ддл: 5 жніўня.
Падаць заяўку.