«Беларуска-украінская міжкультурная камунікацыя ў сучасным тэатры: да і пасля вайны» – #лекцыя-дыскусія ў #Варшава, #Польшча
Калі: 28 чэрвеня ў 18.00 (па Варшаве).
Дзе: Free Belarus Center (ul. Mokotowska 24, biuro 64).
Беларуская мова – самая блізкая да ўкраінскай, беларусы і ўкраінцы мелі агульнае мінулае на ўсіх этапах гiсторыi, сапраўды ўнікальным з’яўляецца этнаграфічны рэгіён Беларуска-Украінскага Палесся. Аднак міжкультурная камунікацыя двух народаў у канцы ХХ – ХХI стагоддзях знаходзіцца ў крызісе – як ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, так і задоўга да таго.
Праз прызму ўкраінскай драмы на беларускай сцэне, сучаснага мастацтва рэжысуры, лёсаў беларускага тэатра на эміграцыі мы пагаворым аб стане беларуска-украінскіх культурных адносін і паразважаем пра іх магчымую будучыню.
Лектар і мадэратар – Змiцер Ермаловіч-Дашчынскі, магістр мастацтвазнаўства, незалежны даследчык.
Зарэгістравацца.
#адукацыя #выканальніцкія_мастацтвы #перформанс