Boost School: анлайн-#курс для тых, хто хоча стаць ментаркай ад ProWomen By Калі: курс можна прайсці…

Boost School: анлайн-#курс для тых, хто хоча стаць ментаркай ад ProWomen By

Калі: курс можна прайсці у зручны для вас час.

Курс пасуе, калі вы развіваеце кар’еру, бізнэс або фрыланс-практыку і жадаеце дзяліцца сваім досведам і падтрымліваць іншых жанчын на шляхі да прафесійных мэт. Вы пазнаёміцеся з тэхналогіяй ментарства, атрымаеце канкрэтныя інструменты, якія дапамогуць адчуваць сябе больш упэўнена ў новай ролі.

Вас чакаюць 6 навучальных модуляў, кожны з якіх разбіты на кароткія лекцыі. Модулі дапоўнены хатнім заданнем – кейсам з практыкі ментарства для самастойнага разбору і відэаадказам да яго.

У канцы анлайн-курса вы даведаецеся, як можна стаць часткай ментарскай супольнасці ProWomen By і паспрабаваць сябе ў ролі настаўніцы.

Падрабязней.

#адукацыя #майстар_клас #фемінізм