Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: верасень – снежань.
Тэма рэзідэнцыі – «звышнатуральнае». Запрашаюць творцаў злучыцца з месцам праз даследаванне нябачнага, містычнага і тагасветнага. Шукаюць праекты, якія накіраваны на прамое ўзаемадзеянне з мясцовымі жыхарамі і гісторыямі, прыродным асяроддзем або геаграфічнымі асаблівасцямі праз прызму звышнатуральнага.
Магчыма прыехаць з партнёрамі і дзецьмі (па ўзгадненні).