Марына Абрамовіч і Ай Вэйвэй аб’яўляюць аб вяртанні прэміі CIRCA PRIZE. Гэта #конкурс, у якім могуць прыняць удзел паўналетнія артысты ўсіх нацыянальнасцяў. Трэба даслаць твор ў фармаце #відэа з гукам на 2,5 хвіліны. Творы павінны адпавядаць маніфесту «распалі агонь». Тэма – нявызначаная будучыня. Па выніках конкурсу будуць прадэманстраваны працы 30 творцаў. Пераможца атрымае не толькі грашовую прэмію, але і падтрымку новага праекта.