Digital Humanism Fellowship – #стыпендыя для даследчыкаў у #Вена, #Аўстрыя Для каго: #даследчыкі ро…

Digital Humanism Fellowship – #стыпендыя для даследчыкаў у #Вена, #Аўстрыя

Для каго: #даследчыкі розных дысцыплін, якія займаюцца лічбавымі тэхналогіямі.
Калі: 3 месяцы вясной 2025.

Мэта праграмы – паляпшэнне жыцця грамадства ў лічбавую эпоху. Стыпендыя створана Institute for Human Sciences (IWM) у супрацоўніцтве з Ханэсам Вертнерам, адным з вядучых экспертаў у гэтай галіне і ініцыятарам Венскага маніфесту лічбавага гуманізму. Кандыдаты будуць займацца даследаваннямі перасячэння лічбавых тэхналогій з сацыяльнымі, эканамічнымі і геапалітычнымі вымярэннямі, а таксама іншымі адпаведнымі даследчымі кірункамі з гуманітарных і сацыяльных навук.

Праграма прызначана для кандыдатаў, якія знаходзяцца ў працэссе атрымання доктарскай ступені (PhD) або атрымалі яе не больш за 4 гады на момант падачы заяўкі.

Праграма прапануе:
– стыпендыю 2500-3000 EUR
– абеды
– офісныя і даследчыя памяшканні.

Ддл: 22 верасня.
Падаць заяўку.

#даследванні #адукацыя #міждысцыплінарныя_праекты