SOMATIC MOVEMENT & improvisation in contact – #майстар_клас па цялесных практыках у #Вільнюс, #…

SOMATIC MOVEMENT & improvisation in contact – #майстар_клас па цялесных практыках у #Вільнюс, #Літва

Калі: 15 і 16 лiпеня ў 19:00-21:00 (па Вільнюсу).
Дзе: CreateCulture Space (Karmelitų 5).

Запрашаюць паспрабаваць практыкi вольнага руху i танца, якія накіраваны на кантакт з целам і уласнымі адчуваннямі, працу з увагай і напружанасцю.

1⃣ Практыкі 15 ліпеня прысвечаны самарэгуляцыі праз дотык, самамасаж, вольныя рухі, танец і гульню.

2⃣ Практыкі 16 ліпеня будуць пра асновы кантактнай імправізацыі: гравітацыю, вагу, давер.

Вядучая – Алеся Серая. Выпускніца Вышэйшай школы мастацтваў, прафесійны харэограф, танцорка, перформерка з Беларусі. Праводзіць танцавальна-саматычныя практыкі, кантактную імправізацыю і масажныя сустрэчы. У працы з целам выкарыстоўвае тэхнікі імправізацыі, гульні, саматыкі, аўтэнтычнага танца. ПАртыстка танцтэатру «Quadro».

Кошт аднаго занятка – 10 EUR.

Зарэгістравацца.

#танец #харэаграфія #адукацыя