Сёння пройдзе інфасесія па адукацыйных магчымасцях ад ЕГУ
Калі: 4 ліпеня ў 17.00 (па Мінску).
На інфасесіі кіраўнікі праграм распавядуць аб тым, як паступіць, паспяхова вучыцца, ствараць новыя сэнсы для беларускай нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці і ўключыцца ў еўрапейскія культурныя працэсы.
Вы даведаецеся: як рэлакавацца ў Літву і атрымаць від на жыхарства на перыяд навучання як уладкавана студэнцкае і магістарскае жыццё у Вільні якія магчымасці рэалізацыі прафесійнага і творчага патэнцыялу атрымліваюць выпускнікі.
Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту прадставяць адукацыйныя праграмы Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў для бакалаврыяту і магістратуры.
Напрамкі праграм: візуальны дызайн еўрапейская спадчына гісторыя тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра развіццё культурнай спадчыны візуальная пластыка.