ICI / Iméra – творча-даследчая рэзідэнцыя ў #Францыя Для каго: #творцы розных дысцыплін. Калі: 1 ве…

ICI / Iméra – творча-даследчая рэзідэнцыя ў #Францыя

Для каго: #творцы розных дысцыплін.
Калі: 1 верасня 2025 – 3 ліпеня 2026.

Запрашаюць творцаў даследаваць тэму анкалогіі і імуналогіі, падкрэсліваючы сінэргію паміж навуковымі даследаваннямі і творчасцю.

Рэзідэнты кафедры павінны развіваць свае #даследванні ў наступных напрамках:
Разважанні аб тэрапеўтычным выкарыстанні мастацкіх практык лекарамі-клініцыстамі ў лячэнні рака і яго тэрапіі (у першую чаргу імунатэрапіі).
Разважанні аб сацыяльных уяўленнях аб раку і яго тэрапіі для стварэння ілюстраваных кніг, фільмаў і г. д.
Разважанні аб узаемаадносінах паміж мастацкімі практыкамі і клінічнымі і/або навуковымі практыкамі з больш эпістэмалагічнага пункту гледжання.

Арганізатары прапануюць:
– 2000 EUR / месяц
– праезд
– пражыванне.

Ддл: 21 кастрычніка.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты