Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Які сюрпрыз ад sekktor мы маем на сённяшнюю сустрэчу? Прызнаемся: мы рыхтавалі яго ўсё лета і нарэшц…

*

Які сюрпрыз ад sekktor мы маем на сённяшнюю сустрэчу? Прызнаемся: мы рыхтавалі яго ўсё лета і нарэшце раскрываем карты!

Каманда sekktor запускае вэб-платформу для беларускіх дзеячаў і дзяячак культуры, актывістаў(-к) і крэатараў(-к). Зараз быць у курсе магчымасцяў, мерапрыемстваў, навінаў і імёнаў у беларускай культуры і сумежных сферах дзейнасці можна будзе і на сайце sekktor.online.

Расказваем пра змест ідэі ў картках і адказах на верагодныя пытанні ніжэй.

Навошта?
Мэта ў тым, каб прапанаваць на платформу на стыку медыя і асобных сервісаў для беларусак і беларусаў, якія маюць (пра-)актыўнае дачыненне да культурніцкіх і творчых галін і грамадскага актывізму. Іншымі словамі, рабіць больш зручным пошук магчымасцяў, івэнтаў, патэнцыйна — імёнаў і праектаў, якія складаюць беларускую культуру. На прыкладзе Магчымасцяў: наладзіць агрэгацыю і зручны фільтр оўпэнколаў, каб яны больш не губляліся ў стужцы канала ці Захаванага ў Тэлеграм, а былі пад рукой і адпавядалі менавіта вашым інтарэсам. Плюс збіраць дапаможны кантэнт, праз які можна дзяліцца досведам, падтрымліваць сувязі і самаадукоўвацца.

Soft Launch
Мы запускаемся паступова, крок па кроку дадаючы і выпраўляючы асобныя функцыі. Пра кожны такі зрух будзем будзем расказваць асобна, але што важна зараз — развіццё платформы немагчыма без вашай зваротнай сувязі і ў пэўным сэнсе суаўтарства.

Як можна дапамагчы?
Калі вам падабаецца ідэя, далучайцеся да супольнасці sekktor любым даступным вам спосабам:
⁃ Дайце фідбэк (альбо сваю абвестку) у @sekktor_chat (адкрыты чат) ці ў @sekktor_admin (прыват)
⁃ Зрабіце данат камандзе на Ko-Fi
Прапануйце свой артыкул у будучыя Блогі
Далучыцеся да анлайн-інтэрв’ю, калі вы аматар(-ка) наведваць і/альбо арганізаваць культурніцкую імпрэзу.

Больш падрабязна пра ідэю і планы ад sekktor.online ініцыятарка праекта Каця Раманчык распавядзе сёння ў 16:00 СЕТ (17:00 Мінск/Вільнюс), падчас дыскусіі з менеджарамі самых буйных праграмам мабільнасці для беларусаў. Далучайцеся! Рэгістрацыя скончыцца за гадзіну да мерапрыемства!

Ілюстрацыя: ©Lesia Pcholka — Heimat.