Абвешчаны прыём заявак на міні-грантынг для актывістаў і грамадзянскіх ініцыятыў з мэтай падтрымкі іх праектаў, накіраваных на вырашэнне сацыяльна-палітычных праблем у Беларусі, дэмакратычныя змены і развіццё грамадзянскай супольнасці ў краіне. Культурніцкія і сацыяльныя праекты ў тым ліку падтрымліваюцца.
У выніку дзвюх папярэдніх праграм міні-грантынга незалежная камісія адабрала 28 праектаў, якія атрымалі фінансавую падтрымку ў памеры 99 981EUR.
Фонд BYSOL прадаставіць на конкурснай аснове падтрымку як мінімум 10 праектам на агульную суму 62 000 EUR.
Як будуць размеркаваныя сродкі: – Міні-#грант: праекты з бюджэтам да 5000 EUR – Мiдзi-#грант: праекты з бюджэтам да 10 000 EUR.