Запрашаюць на фотаплэнэр – унікальнае мерапрыемства для тых, хто хоча навучыцца лавіць класныя кадры з штодзённага жыцця і ператвараць іх у фатаграфіі, якімі можна ганарыцца.
Што вас чакае: – знаёмства з аднадумцамі – выпадковы выбар тэмы, на якую вы будзеце здымаць – практыка – абмеркаванне фотаздымкаў.
Узнёсак за плэнэр – па сістэме free donation.
Праводзіць фотаплэнэр будзеВольга Шукайла – фатограф, фотарэдактар, выкладчык. Больш за 10 гадоў працы ў #медыя навучылі яе рабіць добрыя кадры ў любых умовах і пры любых абставінах. Зараз яна з задавальненнем дзеліцца ведамі.