Akademie der Künste der Welt/Un-Label – #арт–#рэзідэнцыя для творцаў з абмежаванымі магчымасцямі, актывістаў і культдзеячаў у #Кёльн,#Германія
Для каго: #творцы, #актывісты і #культдзеячы з абмежаванымі магчымасцямі. Калі: 6 тыдняў у інтэрвале красавік – верасень.
Шукаюць тых, хто мае вопыт міждысцыплінарнай працы, і пажадана займаецца антыаблеісцкімі тэмамі і дэкаланіяльнай крытыкай улады. Чакаецца, што рэзідэнты распрацуюць серыю мерапрыемстваў і папрацуюць з мясцовымі супольнасцямі ў Кёльне.
Арганізатары прапануюць: – стыпендыю 2000 EUR / месяц – вытворчы бюджэт 8000 EUR – 5000 EUR для дапамогі ў працы ці настаўніцтва – праезд – выдаткі на рэкламу 2000 EUR.