Для каго:#творцы сучаснага цырка і вулічнага мастацтва. Калі: сакавік – красавік 2025.
Рэзідэнцыя ў першую чаргу арыентавана на даследаванні і эксперыменты. Фінальная праца не абавязковая. Мэта праграмы – даць творцам прастору для новых ідэй. Чакаецца, што ўдзельнікі будуць узаемадзейнічаць як паміж сабой, так і з мясцовымі супольнасцямі. Цікавіць пераасэнсаванне грамадскіх прастор Спліта як месца сувязі і творчасці.
Арганізатары прапануюць: – праезд – пражыванне – суткавыя 25 EUR / дзень – ганарар за прэзентацыю на фестывалі Split Calling 2025 (кастрычнік 2025) – вытворчыя выдаткі 500 EUR.